БГК імя Мяшкова перамог лідара SEHA-лігі



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова здабыў сёмую перамогу запар у SEHA-лізе.

Берасцейцы 5 сакавіка ў матчы 16-га тура гулялі ў Скоп’і з лідарам турніру „Вардарам” і здолелі перамагчы грознага суперніка з лікам 32:30 (17:16). Госці лідзіравалі на працягу большай часткі сустрэчы, дазволіўшы саперніку выйсці наперад толькі ў сярэдзіне другога тайма. Аднак у канцоўцы берасцейскія гандбалісты зноў завалодалі ініцыятывай і давялі матч да перамогі.

Пасля 16 праведзеных сустрэч чэмпіёны Беларусі знаходзяцца на 4-м месцы ў турнірнай табліцы, набраўшы 33 ачкі. Наперадзе берасцейцаў „Вардар”, у якога 39 ачкоў (16 гульняў), а таксама харвацкія „Нексе” і „Заграб”, якія набралі па 36 ачкоў у 15 сустрэчах. За перамогу ў матчах SEHA-лігі даецца 3 ачкі, за нічыю – 1, за паразу – 0.

Свой наступны паядынак БГК імя Мяшкова правядзе 9 сакавіка на сваёй арэне супраць „Заграба”, а 13 сакавіка завершыць першую частку турніру ў гасцях у „Нексе”.

Па выніках рэгулярнага чэмпіянату барацьбу за ўзнагароды SEHA-лігі прадоўжаць чатыры лепшыя каманды.

belta.by