Улады не дазволілі правесці Дзень Волі ля опернага тэатра



Менгарвыканкам не дазволіў правядзенне ў Менску каля опернага тэатру  мітынгу на Дзень Волі 25 сакавіка.

Па меркаванні аднаго з заяўнікаў, кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава, фармальная падстава для забароны – у СМІ была распаўсюджана інфармацыя пра дату і час правядзення мітынгу яшчэ да рашэння Менгарвыканкаму. І гэта, па меркаванні прадстаўнікоў гарадской улады, з’яўляецца парушэннем.

– Але мы падавалі заяўку як на 24, так і на 25 сакавіка. Акурат пра 24 сакавіка ніхто ў СМІ не гаварыў. І ёсць супольная пазіцыя звярнуцца ў суд, каб абскардзіць адмову ў правядзенні мерапрыемства каля опернага тэатру 24 сакавіка. У Менгарвыканкаме выказана была пазіцыя адносна таго, каб знайсці кампраміснае рашэнне, не гуляць у пінг-понг, а пайсці насустрач і выканаць абавязальніцтвы, якія бралі на сябе менскія ўлады, – усталяваць шыльду на Валадарскага, 9.

І правесці там, каля будынку, дзе была абвешчана незалежнасць БНР, святочны мітынг. У Менгарвыканкам накіраваны ліст – заява з бачаннем, як гэта можа выглядаць. Па словах Ігара Барысава, заяўнікі мерапрыемстваў на Дзень Волі  прасілі да 15 сакавіка даць адказ, каб у іх было поле для манёўра, і яны маглі вызначыцца з далейшым сцэнарам святкавання.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск