У Катавіцах адкрылася ганаровае консульства Беларусі



Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў польскім горадзе Катавіцы.

Як паведамляе беларускае дыппрадстаўніцтва, узначаліў консульства бізнесмен Марэк Расіньскі, які 6 сакавіка атрымаў адпаведныя дакументы і атрыбуты ад пасла Аляксандра Авяр’янава.

На цырымоніі ўручэння прысутнічалі паслы замежных дзяржаў, акрэдытаваныя ў Польшчы, прадстаўнікі парламента і органаў дзяржкіравання, мясцовых уладаў Польшчы, а таксама кіраўнікі прадстаўніцтваў беларускіх кампаній.

„Марак Расіньскі будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Малапольскае, Сілезскае і Апольскае ваяводствы”, — удакладнілі ў пасольстве.

Зараз у Польшчы працуюць беларускае генеральнае консульства ў Беластоку і консульства ў Бялай-Падлясцы.

БелаПАН

Фота: poland.mfa.gov.by