Лукашэнка: Усе чыноўнікі казнакрады



7-га сакавіка – роўна 25 гадоў таму, 13-я сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь прагаласавала за ўстанаўленне ў краіне інстытута прэзідэнцкай улады.

Тагачасны мэр Барані Юрый Нагорны адмыслова для нашага радыё ўзгадаў, як вёў скандальную сустрэчу Лукашэнкі з выбарцамі ў 1994 годзе:

– Аляксандр Рыгоравіч памятаю на трыбуне, Канаплёў каля яго, я пасярэдзіне. Аляксандр Рыгоравіч: „Чыноўнікі ўсе казнакрады, я прыйду да ўлады іх усіх памяняю”. Адзін дзядуля сказаў: „Вы пабудзьце старшынём ураду, а Кебіч хай прэзідэнтам”. „Кебіч у турме будзе сядзець, усе чыноўнікі казнакрады”. Я сяджу, зжаўся крыху, я ж таксама чыноўнік, Канаплёў паказвае на мяне пальцам. Лукашэнка гаворыць наступную фразу: „Але ваш старшыня выканкаму нармальны чыноўнік. Я не думаў, што будзе Лукашэнка прэзідэнтам.

Па словах Юрася Нагорнага, на сустрэчы была поўная зала. Абсалютная большасць чыноўнікаў, якім Лукашэнка пагражаў турмой на той сустрэчы ў Барані, пасля яго перамогі на выбарах засталася пры ўладзе, а некаторыя з іх нават атрымалі новыя пасады.

Беларускае Радыё Рацыя