У Беластоку ўзнагародзілі пераможцаў беларускай дыктоўкі
Агучаныя прозвішчы пераможцаў беларускай дыктоўкі. 21 лютага ўжо сёмы раз запар прайшла беларуская дыктоўка, прымеркаваная да Дня роднай мовы.
Сёння (07.03) у Праваслаўнай школе імя св.св. Кірыла і Мяфодзія прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў:
– Першае месца ў катэгорыі малодшых вучняў атрымаў Мікола Абрамюк.
– Мне спадабалася. Вельмі цешуся. Пакажу свайму брату, бацькам. І бабулі, і дзядулі, і другой бабулі.
Рэдактар “Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская:
– Тое, што вы пішаце дыктоўку, ёсць вельмі пазітыўным прыкладам у іншых школах. Калі я спатыкаюся з дзецьмі ў Гайнаўцы, у Бельску ці ў Новым Корніне, яны ўсе здзіўляюцца, што тут так любяць граматыку.
– У гэтым нашым Свяце роднай мовы не ідзе пра тое, каб атрымаць як мага больш узнагародаў, не пра тое, каб беспамылкова напісаць, але ўвогуле, самае важнае – каб гэтае свята рабіць.
Сказала ў час уручэння дыпломаў і ўзнагарод арганізатарка беларускай дыкоўкі Яанна Марко. Пераможцам у старэйшай групе ўдзельнікаў стаў вучань школы ў Нарве Уладзіслаў Кутузаў, які напісаў амаль беспамылкова.
Прозвішчы ўсіх пераможцаў і вылучаных вучняў:
Старэйшая група
1 месца – Уладзіслаў Кутузаў (Школа ў Нарве)
2 месца – Юстына Бакуменка (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
2 месца -Іван Карсунскі (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
3 месца – Вікторыя Пякарская Гімназія
3 месца – Алеся Буткевіч (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
Вылучэнні:
Марко Кутузаў (Нарва)
Аляксандра Паўлючук (Беласток)
Малодшая група:
1 Месца -Мікола Абрамюк (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
2 месца – Анна Іванюк (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
3 месца – Марыня Місеюк (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
Вылучэнні
Габрэля Крупіч (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
Марта Васькоўская (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
Аляксандра Кузьма (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя