Як  гарадзенцы адзначаюць 8 Сакавіка?



У дзень 8 сакавіка ў Беларусі, Казахстане, Грузіі і ў шэрагу іншых краін адзначаюць Міжнародны жаночы дзень як дзяржаўнае свята.

А як яго святкуюць жыхары беларускай Гародні?

– Мы  адзначаем не на ўзроўні свята, а хутчэй на ўзроўні прыемнага жэсту родным, блізкім.

– І адзначаем, і не.  Не робім з гэтага свята якісьці вялікі культ, але па старой традыцыі ўсё ж такі жанчын віншую. 

– Усё што дораць, усё бярэм.

– 8 Сакавіка, зразумела, матулі, бабулі – самым блізкім жанчынам, якія заўсёды побач з табой, варта падарыць кветкі, каб ім прыемна зрабіць. Адзначыць нефармальна пачатак вясны.

– Веснавы настрой, усмешкі, вакол прыгажосць. Прымаем падарункі. 

– Увага мужчыны свайго роднага, дарагога, любімага – сына. І тых, хто побач. Вельмі прыемнае свята, вясна.

8 Сакавіка мужчыны дораць жанчынам кветкі, а таксама, як знак пашаны, – невялічкія падарункі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота newgrodno.by