У Магілёве электробус ноччу знёс прыпынак
ДТЗ адбылося ў 00.55, распавялі ў дзяжурнай службе ДАІ УУС Магаблвыканкама. Электробус ехаў па маршруце № 4, калі на плошчы Арджанікідзэ ён выскачыў на тратуар і знёс прыпыначны пункт. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца не справіўся з кіраваннем.
Ні кіроўца, ні кандуктар пры гэтым не пацярпелі, падкрэслілі ў ДАІ. Ці былі ў салоне пасажыры, невядома.
Два электробусы Магілёву падарыла кітайская правінцыя Хунань да 750-годдзя абласнога цэнтра. Іх адправілі на маршрут у студзені 2018 года. Электробус зялёнага колеру, які трапіў у ДТЗ, называецца «Хунань», чырвонага – „Магілёў”.
Фота: Павел Яцкоўскі, vk.com/ilovemogilev