16-гадовая Зена прадставіць Беларусь на „Еўрабачанні-2019”



Спявачка Зена прадставіць Беларусь на „Еўрабачанні 2019”.

Яе песня „Like It” набрала 69 з 70 балаў ад журы і перамагла ў нацыянальным адборы.

Зена – псеўданім маладой артысткі Зіны Купрыяновіч. Зіне 16 гадоў. Яе бацька – дырэктар прадзюсарскага цэнтра, таму няма нічога дзіўнага, што дзяўчына абрала сцэну,паведамляе Tut.by.

Да 16 гадоў яна ўжо паспела стаць лаўрэатам «Дзіцячай Новай хвалі», папрацаваць з Ігарам Крутым, атрымаць першую прэмію на «Славянскім базары ў Віцебску», перамагчы ў «Маладых талентах Беларусi”.

У 2017 годзе Зіна стала ўдзельніцай «Новай Фабрыкі зорак» на тэлеканале «МузТВ». На шоў яна заняла трэцяе месца, атрымала псеўданім Зена і стала працаваць з Віктарам Дробышам.

Сёлета міжнародны конкурс песні „Еўрабачанне” пройдзе ў Тэль-Авіве з 14 па 18 траўня.