Сярэдні афіцыйны заробак – як завоблачная мара



Больш за тысячу двесце рублёў. Такі сярэдні афіцыйны заробак налічылі ў Берасці за апошні месяц.

Самую вялікую суму атрымалі ў Бярозаўскім раёне — тысячу рублёў, а вось у Столінскім, Ганцавіцкім і Драгічынскім раёнах аплата працы не дацягвае да васьмі соцен рублёў.

Грамадскі дзеяч Віталь Казак адзначыў, што на практыцы няма такіх прапановаў па працаўладкаванню:

– Я папрасіў намесніка старшыні аблвыканкама, каб дапамог маёй жонцы працаўладкавацца на зарплату ад 1000 рублёў. Папрасіў месяц таму. Ніякія прапановаў не было. Адсюль я раблю выснову, што нават вышэйшае кіраўніцтва нашай вобласці не можа дапамагчы працаўладкавацца на сярэднямесячную зарабатную плату.

Паводле Віталя Казака, добрым заробкам для рэгіёна можа стаць сума ў 500-600 рублёў. У два разы больш могу зарабляць чыноўнікі і дырэктары фірмаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце