„Талент беспрацоўным не бывае”
Адзін з вядучых сучасных даследчыкаў беларускай літаратуры – Язэп Янушкевіч адзначае сваё 60-годдзе.
Незалежны навуковец распавядае пра свае дачыненні з сённяшнімі беларускімі ўладамі.
– Як адзін заўважыў, можа, міністр ці кэгэбіст. Як яны там усе супрацоўнічаюць? Калі я яшчэ спрабаваў некалі займець хоць нейкі дзе падробак, ад тэатра пачынаючы Купалаўскага, і заканчваючы ўніверсітэтам ці акадэмічнымі структурамі, і жаліўся на беспрацоўе, мне паківаў ён пальцам і так бы, па-сяброўску, ляпаючы па плячы, па-прыяцельску сказаў: “Язэпе, талент беспрацоўным не бывае”.
Язэп Янушкевіч паходзіць са знакавага для нашай культуры клану братоў Янушкевічаў з мястэчка Ракаў, што пад Менскам. Сярод яго сваякоў – дзеячы навукі і мастацтва.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ракаў