Тэрыторыя былога гета ў Воршы



Тэрыторыя былога гета ў Воршы – гэта вуліца Энгельса ад былых каталіцкіх могілак да завода „Чырвоны барацьбіт”. Тут і цяпер захавалася даваенная забудова. 

Вуліца Энгельса, дарога на яўрэйскія могілкі

У гета Оршы яўрэйскае насельніцтва сагналі ў канцы жніўня – пачатку верасня 1941 года. Капітан Паўль Айк, выконваючы загад палявога каменданта горада палкоўніка барона фон Ашеберга, спрабаваў знайсці «прыдатную мясцовасць, каб лягчэй было назіраць за гета і каб можна было абгарадзіць калючым дротам». Гэтым патрабаванням адпавядала вуліца Энгельса.  Агароджаная калючым дротам Аршанскае гета ўяўляла сабой «закрыты тып» гета, і знаходзілася ў межах ад вуліцы Народнай да каталіцкіх могілак, уключаючы ўсю вуліцу Энгельса і тэрыторыю завода «Чырвоны барацьбіт». 

 

Па вуліцы Энгельса ў 25 дамах размясцілі каля 2000 чалавек. Людзі жылі на гарышчах, у адрынах і гаспадарчых пабудовах. 

25 лістапада 1941 года насельнікаў гета падманным чынам апавясцілі аб маючай адбыцца эвакуацыі ў тыл. Раніцай 26 лістапада, фашысты атачылі гета, людзей выгналі з дамоў, пашыхтавалі, адводзілі да выкапаных ямаў і забівалі. Дзяцей жыўцом закопвалі або ламалі ім хрыбетнікі ударам аб калена. 

На пачатку кастрычніка 1943 на яўрэйскіх могілках за адну ноч абгарадзілі драўляным плотам вышынёй у тры метры былы засолачный цэх яўрэйскага калгаса „Чырвоны бераг””. Цэх быў плошчай 300 м², там знаходзіліся 24 чаны аб’ёмам па 3,3 м³ кожны, іх загружалі целамі забітых, аблівалі гаручай вадкасцю і спальвалі.

У пачатку кастрычніка 1943 гады, з мэтай утойвання слядоў злачынстваў, на габрэйскіх могілках Воршы на працягу пяці дзён былі спалены целы расстраляных.

Беларускае Радыё Рвцыя