У Венесуэле могуць увесці надзвычайнае становішча



Спікер паламента Венесуэлы Хуан Гуайдо, які абвесціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы, у панядзелак звернецца да Нацыянальнай асамблеі з просьбай увесці рэжым надзвычайнага становішча, піша El Nacional.

„Я збіраюся папрасіць Нацыянальны сход абвесціць рэжым надзвычайнага становішча”, – сказаў ён, назваўшы сітуацыю, яка склалася, „катастрофай”, на якую трэба рэагаваць. Гуайдо паведаміў, што грамадзяне Венесуэлы могуць выходзіць на вуліцы і патрабаваць выканання сваіх правоў.

Па словах Гуайдо, з-за адключэння электраэнергіі, якое пачалося 8 сакавіка і доўжылася каля 60 гадзін, загінула не менш 17 чалавек, а мясцовыя прадпрымальнікі страцілі каля 400 мільёнаў даляраў.

Таксама ён заклікаў венесуэльскіх ваенных сачыць за абвесткамі, якія будуць зроблены 11 сакавіка. „Прыйшоў час зрабіць крок”, – заявіў Гуайдо.

Беларускае Радыё Рацыя