Шахматная логіка



У мяне ёсць школьная сяброўка Каця, у школе яна займалася шахматамі – шмат часу праводзіла на спаборніцтвах.

А яшчэ раней – была той дзяўчынкай, якая ў Гомельскім парку абыгрывала дарослых і сталых шахматыстаў. Яе прыводзіў тата ў парк. Цяпер яна не любіць гаварыць пра шахматы.

А я часам распытваю у яе – ці можна правілы гульні ў шахматы прыстасаваць да жыцця.

Кожны раз чую адно – не, бо жыццё нельга пралічыць.

 Але на хаця бы на кароткі перыяд можна зрабіць жыццё прадказальным?

Апошні раз я пачула такое: – У шахматах абмежаваная колькасць фігур – 16 белых і 16 чорных. А ў жыцці колькасць фігур неабмежаваная.

– А калі скараціць сваё асяроддзе толькі да значных для сябе фігур? – Можна і скараціць, але так можа здарыцца, што на тваё жыццё паўплывае постаць, якую ты не адзначыла, як значную. І паўплывае вельмі моцна.

Каця прыводзіла мне яшчэ прыклад з жыцця- з крымінальнай хронікі Гомельскага раёна. Адна жанчына мела каханка, які жыў у сваім доме. Жанчына хацела, каб ён пераехаў да яе, і вырашыла спаліць яго дом.

Разлік быў:  ён застанецца без дома і пераязджае да яе.

Яна залезла на гарышча, пачала падпальваць, але пачаўся дождж і вецер, з’явіліся сведкі. Яе судзілі. Каханак адмовіўся ад яе, застаўся жыць у сваім доме.

А ў шахматах – яна магла бы перамагчы.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ