Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі



Мастацкае і літаратурнае журы вызначыла поўныя спісы кніг, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

З мастацкім (23 пазіцыі) і літаратурным (30 пазіцый) спісамі можна азнаёміцца на сайце ciotka.by.

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.

Сябрамі літаратурнага журы сталі Андрэй Жвалеўскі, Алена Казлова (Анка Упала), Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка, а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай „Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў за кнігу „Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч за афармленне „Азбукі” Рыгора Барадуліна.

Паводле прэс-рэлізу