Чацвёртая гадавіна Плошчы-2010
Чатыры гады мінула з дня разгону снежаньскай акцыі пратэсту супраць прадстаўленых вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Суды і арышты над дэманстрантамі афіцыйны Менск праводзіў у межах справы “аб масавых беспарадках”.
Па дадзеных праваабаронца, сотні чалавек былі збітыя, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты, а некаторыя шукаюць праўды ў міжнародных інстанцыях і дагэтуль.
Кажа праваабаронца Раман Кісляк:
– Справа Уладзіміра Някляева па падзеях 2010-2011 гадоў, калі яго збілі і фактычна выкралі. Не было інфармацыі, дзе ён знаходзіцца. Шэраг парушэнняў тычыцца права на справядлівае судовае разбіральніцтва аб гвалтоўным знікненні, аб адвольным затрыманні, збіцці, катаваннях і жорсткім абыходжанні.
Нагадаем, што па справе “аб масавых беспарадках” дагэтуль знаходзіцца за кратамі кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. На думку ж экспертаў, апазіцыя пасля 2010 раз’ядналася ў разы больш і шанцы на перамогу ў будучай кампаніі блёклыя.
Пяць фільмаў пра Плошчу-2010
[youtube id=”R2IjKa-Gi9A”]
„Беларуская мара” рэжысёра Кацярыны Кібальчыч.
[youtube id=”VIFujUbuHwE”]
Дакумэнтальны фільм Андрэя Куцілы і Вячаслава Ракіцкага „Даволі! Да Волі…” (Белсат).
„Дайсці да Плошчы” рэжысёр Галіна Самойлава.
[youtube id=”WY-Eqkp6wrE”]
„Пастка для апазіцыі” (Белсат).
[youtube id=”_aZgKc8T4z0″]
„Звычайныя выбары” рэжысёра Юрыя Хашчавацкага (Белсат).
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота revbel.org і szlachta.io.ua