У Хойніках патанула 13-гадовая школьніца



У Хойніках 11 сакавіка патанула 13-гадовая дзяўчынка, паведаміў БелаПАН галоўны спецыяліст Асвода Гомельскай вобласці Сяргей Касцючэнка.

Дзве школьніцы шпацыравалі каля невялікага штучнага вадаёма па вуліцы Кааператыўнай. Паводле папярэдняй інфармацыі, адна з дзяўчынак паслізнулася і ўпала з невялікага абрыву ў ваду. Другая дзяўчынка ў гэты час пабегла клікаць на дапамогу сваякоў. Тыя вынялі дзіця з вады, у гэты час на месца здарэння прыбылі экстранныя службы, работнікі хуткай дапамогі канстатавалі смерць дзяўчынкі.

Прадстаўнік Асвода адзначыў, што глыбіня вадаёма — каля 1,3 метра, аднак для дзіцяці дастаткова і такой глыбіні, каб патануць.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці школьніцы.