Белпошта выпусціла канверт, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку



Паступіў у гандаль прыгожы канверт ад Белпошты, які прысвечаны 225-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Канверт выйшаў накладам 35 тысяч асобнікаў. Дызайн канверта ажыццявіла мастачка Таццяна Кузняцова.

Канверт з Тадэвушам Касцюшкам ужо можна набыць у Менску. А ў бліжэйшы час ён паступіць у іншыя паштовыя аддзяленні Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя