Сабаленка прайграла Кербер на турніры ў Індыян-Уэлсе



Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка прайграла немцы Ангеліцы Кербер у 1/8 фіналу на турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе (прызавы фонд – 9,03 млн даляраў), піша tut.by. Гэта быў трохсэтавы паядынак — 1:6, 6:4, 4:6. Ён працягваўся 1 гадзіну і 44 хвіліны. У апошнім сэце Сабаленка выйгравала з лікам 4:1, але пасля прайграла пяць геймаў запар.

Арына Сабаленка працягвае выступаць у Індыян-Уэлсе ў парным разрадзе. 13 сакавіка ў чвэрцьфінале разам з Элізэ Мертэнс з Бельгіі яна згуляе з дуэтам Кейтлін Крысціян/ Эйжа Мухамед з ЗША.

Фота Reuters