Рэдактар “Еўрарадыё” Павал Свярдлоў ў HrodnaMediaRoom



У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця ў межах HrodnaMediaRoom  адбылася сустрэча з журналістам і рэдактарам “Еўрарадыё” Паўлам Свярдловым.

На думку кіраўніцы HrodnaMediaRoom Вольгі Корсун, Павал Свярдлоў паказаў гарадзенцам адметнасці працы радыёжурналіста:

– Вырашылі паразмаўляць увогуле пра радыё як з’яву, як філасофію. Як увогуле гэта робіцца, што гэта такое, што такое радыё як СМІ, і якія ўмовы жыцця, выжывання радыё ў беларускай прасторы. Тым больш быў вельмі ціквы досьвед “Еўрарадыё”, таму што іх офіс знаходзіцца ў Польшчы, але яны працуюць, маюць акрэдытацыю і ведаюць, як заставацца незалежнымі ці імкнуцца да гэтага, да аб’ектыўнасці і пры гэтым працааваць у Беларусі.

На думку Паўла Свярдлова, праца сучаснага журналіста мае свае цікавыя бакі:

– Сучасная журналістыка – гэта найперш магчымасць з дапамогай крутых сродкаў даносіць да людзей сваю працу, сваё гледзішча, свае думкі. Вось мне здаецца, што класна ў журналістыцы тое, што яна зараз абсалютна даступная. Любы чалавек можа быць сам сабе журналістам. Калі не хочацца, калі адчуваецца патрэба ў нейкім ментарстве з боку рэдактароў, у нейкай дапамозе, то можна рэалізоўваць сябе ў абсалютна розных выданнях. І гэта вельмі крутая магчымасць. Было б жаданне.

На сустрэчу з Паўлам Свярдловым завіталі маладыя журналісты, грамадскія актывісты і простыя гарадзенцы, якім была цікава тэма журналістыкі.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня