Праваабаронца: Пакуль няма масавых скаргаў адносна залічэння ў „дармаеды”



Толькі адзін зварот па новай версіі дэкрэта па пытаннях „дармаедаў” зафіксаваны ў Берасці ў незалежных прафсаюзах Радыёэлектроннай прамысловасці. Пра гэта паведаміў юрыст структуры Уладзімір Малей. Ён звязвае такую сітуацыю з тым, што далёка не ўсе ведаюць свае правы або гатовыя іх абараняць:

– У нашую прыёмную звярнулася адна жанчына, перадпенсійнага узросту, ёй 55 гадоў. У ёй ёсць сур’ёзнае захворванне. І яна з мужам прыняла рашэнне, што лепш ёй сядзець дома, не працаваць. То бок у яе маленькі працоўны стаж. Прыйшло ёй СМС-паведамленне, што яна з’яўляецца “дармаедам”. Яна знайшла нашы кантакты і звярнулася.  

Згодна парадаў незалежнага прафсаюзу, жанчына звярнулася ў камісію па „дармаедах”. Там ёй прапанавалі працу і выключылі за спісу непрацаўладкаваных.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце