Слонімская кафля, канец XIX стагоддзя



Кафлі як выраб прызначаюцца для канструкцыі печаў. Яны найперш вызначаюцца сваімі арнаментальнымі матывамі і стылем. У мінулыя стагоддзі Слонімшчына заўсёды славілася кафельнымі заводамі і фабрыкамі. Іх выпускалася шмат. І прадавалі ў розныя гарады і краіны. Слонімскія і альбярцінскія кафлі ўпрыгожвалі палацы Сапегаў, Агінскіх, Пуслоўскіх, Слізьняў… Эх, сабраць бы хоць па адной кафлі Слонімшчыны за апошнія пяць стагодзяў і стварыць музей ці хаця б выставу. Там можна было б шмат убачыць прыгожых і з густам зробленых кафляў. Вось адна з іх канца XIX стагоддзя, якая захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі.

Беларуская Радыё Рацыя