Берасцейцы супраць заводу АКБ



Больш за шаснаццаць тысяч беларускіх рублёў штрафаў прысудзілі берасцейцам, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Агулам гэта складае каля васьмі соцень базавых велічыняў, — адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Людзям прысудзілі  столькі штрафаў, я ўжо не кажу пра суткі, якія яны адседзелі, іх цяжка кампенсаваць і ацаніць маральныя пакуты. Але калі ў краіне заробак каля 500 рублёў, палічыце, колькі заробкаў людзі не атрымалі, колькі дзяцей недаатрымала якаснага харчавання, таму што іхных бацькоў проста пакаралі і забралі грошы.

Літаральна за год па заводу АКБ было разгледжана сорак тры адміністрацыйныя справы. Толькі две з іх былі спыненыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце