Грамадскі актывіст: Нельга святкаваць тое, чаго няма



“Нельга святкаваць тое, чаго няма”, – гэтак выказваецца з нагоды Дня Канстытуцыі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Дзяніс Рабянок. Паводле актывіста, нават самыя добрыя фармулёўкі не заўжды забяспечваюць грамадзянам выкананне іх правоў.

– Можна напісаць самую прыўкрасную канстытуцыю, як дарэчы ў часы сталіншчыны. Яна была лепш за амерыканскую. Але людзей расстрэльвалі. Таму я лічу, што трэба правесці кардынальныя дэмакратычныя рэформы, і потым тады будзе працаваць канстытуцыя. А ўжо што канкрэтна там будзе запісана, гэта ўжо трэба абмяркоўваць пасля таго, як гэта абудзецца.

Сёлета, 15 сакавіка, адзначаецца 25-годдзе з моманту прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым дакуменце, ухваленым дэпутатамі Вярхоўнага Савета ХІІ склікання ў 1994-м годзе, Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Канстытуцыя ўстанавіла інстытут прэзідэнцкага кіравання.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Labadzenka.bY