Рассельгаснагляд зняў санкцыі з шасці беларускіх кампаній
Рассельгаснагляд з 16 сакавіка адмяняе часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляецца на сайце расейскага ведамства.
Гаворка ідзе пра наступных беларускіх вытворцаў:
— ТАА „Праймілк” (сухая малочная прадукцыя);
— Філіял „Асіповіцкі” ААТ „Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынгу „Магілёўская малочная кампанія „Бабушкина крынка” (сухая малочная прадукцыя);
— ПУП „Мсціслаўмалако” (сыры);
— Філіял „Быхаўскі” ААТ „Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынгу „Магілёўская малочная кампанія „Бабушкина крынка” (сухая малочная прадукцыя);
— ААТ „Малочная кампанія Наваградскія дары” (сыры, масла);
— ААТ „Ашмянскі мясакамбінат” (за выключэннем прадукцыі, забароненай да ўвозу з прычыны абмежаванняў па АЧС).
Пры гэтым пастаўкі з апошніх чатырох прадпрыемстваў застаюцца пад рэжымам узмоцненага лабараторнага кантролю. Спецыялісты Рассельгаснагляду будуць браць не менш за 10 пробаў па раней выяўленых паказчыках.
Прадукцыя, прызначаная для паставак у Расею, павінна быць выпрацаваная з 16 сакавіка 2019 года і мець электронны ветэрынарны сертыфікат.
Фота: ТАСС