Выхады з чатырох станцый менскага метро закрываюць на рамонт
Выхады з чатырох станцый менскага метро закрываюць цалкам ці часткова на рамонт, інфармуе прэс-служба метрапалітэна. З 18 сакавіка будуць праводзіць рамонтныя працы абліцоўвання сцен, прыступак, парапетаў, запрашальных пляцовак выхадаў станцый „Акадэмія Навук”, „Парк Чалюскінцаў”, „Аўтазаводская” і „Першамайская”.
Станцыя „Акадэмія Навук”: выхад № 4-1 (выхад да Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 81) і на вуліцу Сурганава), закрыццё выхаду частковае, яно працягнецца з 19 сакавіка па 19 красавіка.
Станцыя „Парк Чалюскінцаў”: выхад № 3-1 (выхад да парку Чалюскінцаў на пр-т Незалежнасці ў бок цэнтра сталіцы), закрыццё выхаду будзе поўным, яно працягнецца з 18 сакавіка па 19 красавіка.
Станцыя „Аўтазаводская”: выхад № 4-1 (выхад на Партызанскі пр-т да дома №104), закрыццё выхаду будзе поўнае, яно працягнецца з 18 па 29 сакавіка.
Станцыя „Першамайская”: выхад № 1-1 (выхад да ракі Свіслач), закрыццё выхаду будзе поўнае, яно працягнецца з 18 па 26 сакавіка.
Фота belsat.eu