Прэм’еры драмтэатра імя Аляксандра Венгеркі



Театральны сезон ў самым разгары, але год ужо завяршаецца і беластоцкі тэатр прапануе сваім прыхільнікам чарговыя прэм’еры. На малой сцэне Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку прызентавалі спектакль „Spragniony” па матывах твора „Dry” Augustena Burroughsa. Гэта спектакль-маналог акцёра Марка Тышкевіча. Над гэтым спектаклем шмат працавалі, бо праект вельмі важны – кажа дырэктарка беластоцкага тэатра Агнежка Карыткоўская-Мазур. Ён ствараны ў рамках праекта “мастацкія ініцыятывы”, удакладняе рэжысёрка, якая апекавалася спектаклем:

– Гэта вельмі інтымны спектакль, монадрама Марка Тышкевіча па матывах гучнай аповесці „Spragniony”. Гэта гісторыя мужчыны, які дасягнуў ў жыцці ўсяго, акрамя самага галоўнага, у многім з-за таго, што ён пакутуе на алкагалізм. Гэта споведзь чалавека.

Да канца года ў тэатры чакаецца яшчэ адна прэм’ера. Да навогодняй ночы драматычны тэатр ў Беластоку рыхтуе сваім прыхільнікам адмысловы спектакль-падарунак.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота wrotapodlasia.pl