Музейны квартал у Менску будзе мець плошчу 18 тыс. кв. метраў



Музейны квартал у Менску плануюць адкрыць у пачатку траўня 2020 года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

На бягучы год для будаўніцтва комплексу выдзелена Br1,5 млн, адзначыў гендырэктар. Усе работы ідуць па плане. „У наступным годзе ў пачатку траўня, да свята Перамогі, адкрыем новы будынак музейнага комплексу на вуліцы Карла Маркса. Пасля будаўніцтва перамесціцца на вуліцу Кірава, а затым будзе рэканструяваны будынак па вуліцы Леніна”, – распавёў Уладзімір Пракапцоў.

Менскі музейны квартал – комплекс Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, у які ўваходзяць чатыры будынкі: на вуліцы Кірава, 25; вуліцы Леніна, 20; вуліцы Леніна, 22; вуліцы К. Маркса, 24. Работы па стварэнні музейнага квартала вядуцца з 2010 года.

zviazda.by