Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Гомелі
23 сакавіка ў Гомелі пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў кампаніі пісьменнікаў, музыкаў, выдаўцоў і іншых герояў нашага часу.
У праграме: літаратурныя падарожжы, майстар-класы, прэзентацыі, паэтычны марафон, музыка, падарункі, прызы – хлеб і відовішчы. На імпрэзе гледачы змогуць падыскутаваць пра надзённае беларускай літаратуры і даведацца ўсю праўду пра нашы літаратурныя прэміі.
11.00-11.40 — Літаратурнае падарожжа па Беларусі: дзіцячы квэст (рэгістрацыя на імпрэзу); 11.40-12.20 — Надзея Ясмінска з інтэрактыўнай дзіцячай праграмай па кнізе „Чаму Меша не мае хаты”; 12.20-13.20 — Эксперыменты з прозай – сумесны выступ аўтараў Сяргея Дубаўца і Зміцера Бартосіка; 13.20 -14.50 — Паэтычны майстар-клас Таццяны Светашовай «По ком плачет редактор» (Калі хочаш, каб твае вершы разабралі, то дасылай іх сюды); 14.50-15.20 — Прэзентацыя праектаў і прэмій беларускага ПЭН-цэнтра ад сяброў арганізацыі; 15.20-16.00 — Міхаіл Бараноўскі, лаўрэат прэміі „Дэбют”, з прэзентацыяй кнігі вершаў „VOLUMEN 1”; 16.00-16.30 — Прэзентацыя кнігі Эвы Томпсан „Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм”. Размова з перакладчыцай кнігі Таццянай Нядбай; 16.30-17.30 — „Я нарадзіўся тут”: чытаюць паэты Гомельшчыны (Сяргей Балахонаў, Уладзімір Ступінскі, Крысціна Бандурына, Агнявiт); 17.30-18.10 — Псіхагеаграфічнае падарожжа Менск – Варшава – Гародня – Гомель – Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам – лаўрэтам прэміі Гедройца Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі); 18.10-19.30 — Паэтычны марафон: Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Андрэй Шкіленак, Уладзь Лянкевіч, Таццяна Нядбай; 19.30-20.30 — Джазавыя стандарты ды імправізацыя ад Уладзіслава Козырава.
Можна будзе не толькі паслухаць аўтараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў „Логвінаў”, „Галіяфы”, „Янушкевіч”, выдаўца Рамана Цымберава ды іншых, а таксама атрымаць аўтографы.
Далучайцеся! Прастора “Воздух” (вул. Савецкая, 1), ад 11:00 да 21:00.
Больш інфармацыі на сайце фестывалю pradmova.by і ў сацсетках.