Неспадзяваныя папраўкі ў “Закон аб СМІ”
Без аб’яўлення. Палата прадстаўнікоў з падачы Міністэрства інфармацыі прыняла папраўкі ў “Закон аб СМІ”, якія датычаць між іншым працы інтэрнэт-рэсурсаў. Не цяжка здагадацца ў нашых рэаліях – цяпер беларускі інтэрнэт прасцей будзе кантраляваць. А вось ва Украіне працягваюцца дыскусіі пра створанае Міністэрства інфармацыйнай палітыкі. Ці не ператворыцца яно, напрыклад, як ў Беларусі ў Міністэрства цэнзуры? У праекце “Месца для прэсы” гэту тэму абмяркоўвае з госцем – журналіскай грамадскага ТВ Насцяй Станко.