На заводзе „Нёман” у Лідзе здарыўся пажар



20 сакавіка ў 17:46 у Лідзе сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі „Маланка” выявіла пажар на тэрыторыі філіяла „Аўтазборачны завод „Нёман” ААТ „МЗКЦ”. Загаранне ўзнікла ў аднапавярховым будынку цэха па вытворчасці шклопластыкавых вырабаў, паведамляе прэс-служба МНС.

Агонь пашкодзіў 10 квадратных метраў аздаблення сцяны цэха, закураная столь. Пацярпелых пры інцыдэнце няма. 

Мяркуецца, што адкіды пакрыцця дэталяў загарэліся самі ў выніку хімічнай рэакцыі.

Фота: 112.by