ЗША перакінулі ў Еўропу 6 стратэгічных бамбардоўнікаў



Злучаныя Штаты перакінулі ў Еўропу 6 стратэгічных бамбардоўнікаў В-52 для ўдзелу ў ваенных вучэннях з партнёрамі па НАТО, паведаміла 21 сакавіка тэлекампанія CNN.

Група В-2 прызямлілася на брытанскай авіябазе ў канцы мінулага тыдня. 18 сакавіка чатыры самалёты выканалі палёты над Нарвежскім, Балтыйскім і Міжземнымі морамі.

Адзначаецца, што бамбардоўнікі В-52, якія дыслакаваныя на воставе Гуам у Ціхім акіяне і брытанскай авіябазе, правялі адначасныя вучэнні „па азнаямленні з тэатрам дзеянняў у Інда-Ціхаакеаніі і Еўропе”, самалёты ляталі ў зону ўсходней расейскага паўвострава Камчатка. У ВПС ЗША падкрэслілі, што гэтыя калектыўныя палёты „прадэманстравалі вернасць Злучаных Штатаў сваім саюзнікам і партнёрам шляхам глабальнага задзейнічання ўзброеных сіл”.

CNN адзначае, што перакідванне бамбардоўнікаў у Еўропу – гэта сігнал для Расеі ў звязку з пятымі ўгодкамі акупацыі ўкраінскага Крыму.

Расея анексавала Крым і Севастопаль пасля сілавой блакады ўкраінскіх ваенных частак і незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвыспы да РФ не прызнаецца Украінай і бальшынёй краін свету.

Беларускае Радыё Рацыя