Коміксы супраць дыскрымінацыі



Барацьбу з дыскрымінацыяй з дапамогай коміксаў абмяркоўвалі ў Берасці ў творчай прасторы незалежнага тэатра „Крылы Халопа”. Воркшоп арганізавалі праваабаронцы з Human Constanta.

Трэнер нефармальнай адукацыі Юлія Станкевіч адзначыла, што дзякуючы такой форме можна паразмаўляць пра складаныя на першы погляд пытанні:

– Выкарыстоўваліся коміксы, якія распрацаваныя праектам Respect. Гэта коміксы, якія накіраваныя на супрацьдзеянне дыскрымінацыі, на супрацьдзеянне фашызму і прасоўванне культуры правоў чалавека. З дапамогай гэтых коміксаў можна абмяркоўваць розныя пытанні. Напрыклад, у першай частцы мы абмяркоўвалі пытанне наколькі складана выдзяляцца, наколькі ў нашым грамадстве распаўсюджаны стэрэатыпы.

Па выніках сустрэчы кожны ўдзельнік прыдумаў комікс, у якім адлюстраваў свае праблемы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце