Маямі: Ілья Івашка прайшоў першы раўнд
На прадстаўнічым турніры ў Маямі беларускі тэнісіст Ілья Івашка здолеў прайсці першы круг. У стартавым паядынку Івашка, на сёння 110-ы нумар АТП, адолеў крыху больш рэйтынгавага суперніка – прадстаўніка Італіі Томаса Фабіяна (90-я ракетка свету) – 6:4, 1:6, 6:3.
А вось Вера Лапко пакідае адзіночны турнір. Яе матч з францужанкай Алізэ Карнэ (53-ы нумар WTA) быў надоўга адкладзены пры ліку 1-1 па сетах (5:7, 7:6 (9:7) і адным выйграным гейме Лапко ў трэцяй партыі. Аднак пасля значнага перапынку гульня Лапко зусім развалілася і яна прайграла вырашальны сет разгромна – 1:6.
Яшчэ не стартавалі на турніры беларускі Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка.
Беларускае Радыё Рацыя