Самалёты з валютай ляцяць у Беларусь
Нацыянальны банк вырашае пытанне з недахопам валюты. Пра такую заяву першага намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тараса Надольнага перадае interfax.by.
Надольны паведаміў, што ёсць скаргі на недахоп валюты ў абменніках.
„Зараз мы гэтыя пытанні вырашаем, яна замоўленая ў замежных банках, яе стане больш”, — сказаў Надольны пра валюту. Ён дадаў, што самалёты з валютай ужо на падлёце да Беларусі.