Маямі: масавы вылет беларускіх тэнісістаў



Вельмі хутка ўсе беларускія прадстаўнікі зачахлілі ракеткі на прадстаўнічым тэнісным турніры ў Маямі. Паслядоўна выбылі з адзіночнага разраду Вера Лапко, Вікторыя Азаранка, Ілья Івашка і Арына Сабаленка.

Апошняй выбыла Аляксандра Сасновіч, якая сустракалася з дасведчанай Каралін Вазняцкі з Даніі.

У гэты дзень беларуска якраз адзначала свой 25-ы дзень нараджэння. Але зрабіць сабе добры падарунак Сасновіч не ўдалося. Аляксандра момантамі дзеіла выдатна, але дапускала вялізную колькасць нязмушаных памылак, нават у простых сітуацыях. Зусім не ладзілася ў беларускі свая падача, так што нават брэйк-пойнты не выратоўвалі. У выніку прыкрая параза ў двух сэтах – 4:6, 4:6.

Беларускае Радыё Рацыя