Праваслаўная моладзь пачынае збіраць ахвяраванні для маламаёмасных сем’яў



Брацтва праваслаўнай моладзі ў Польшчы арганізуе святочны збор ахвяраванняў. Заўтра ля беластоцкіх храмаў вернікаў будуць чакаць валанцёры, якія правядуць збор грошаў на пакункі з ежай для маламаёмасных сем’яў, кажа каардынатар збору Хрыстафор Шарамэта:

– Гэтыя сабраныя грошы мы пералічым і купім пакункі з ежай. У мінулым годзе мы сабралі каля 400 пакункаў, але не хапіла, бо прыходзілі людзі далей, але ўжо не было.

У пакетах для малазабяспечаных сем’яў знойдуцца асноўныя харчовыя прадукты: мука, алей, макароны, цукар, кансервы ды цукеркі. Валанцёры брацтва будуць раздаваць пакункі з 22-га па 24-га снежня ў сваім бюро па вуліцы Святога Мікалая, 3.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя