Гурт „Дай Дарогу!” адзначае 10-годдзе свойго любімага альбома



Берасцейскі гурт „Дай Дарогу!” адзначае дзесяцігоддзе свайго альбома „20 сантыметраў” самым вялікім турам па Беларусі за ўвесь час існавання. 8 канцэртаў у розных кутках краіны, і, вядома, адным з прыпынкаў стала роднае Берасце. За 3 гадзіны ў клубе „Сфера” прагучалі ўсе песні з юбілейнага дыска, старыя песні, а таксама некалькі новых кавераў на „Nirvanu” і Віктара Цоя. Пра альбом „20 сантыметраў” распавядае лідар гурта Юры Стыльскі:

– З гэтым альбомам мы зрабілі тур па гарадах і з гэтым альбомам нас больш людзей пазнала, народная любоў з’явілася. Менавіта пасля „20-ці сантыметраў” у нас нейкі імпэт з’явіўся.

Таксама Стыльскі адзначыў, што з кожным годам канцэртаў усё больш, што прыемна радуе ўдзельнікаў каманды. А ўжо вясной „Дай Дарогу!” паабяцалі прэзентаваць свой новы доўгачаканы альбом, які засталося запісаць у студыі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя