У Гародні прыгатавалі піцу з „Пагоняй”
У Pizza Truck да Дня Волі прыгатавалі адмысловую піцу – з нацыянальным гербам „Пагоня”.
Кажа аўтар Павел Максімчык:
– Дзень Волі 25 сакавіка, таму мы падумалі, што трэба зрабіць піцу з „Пагоняй”.
Зрабіць здымак з піцай можна 25-га сакавіка ў „Цэнтры гарадскога жыцця”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня