Фрэскі Дабравешчанскай царквы
У Музеі іконаў у Супраслі ад сёння можна глядзець эспазіцыю адноўленых фрэскаў з манастырскай Дабравешчанскай царквы. З разбуранай у 1944-ым годзе гітлераўцамі царквы засталіся 30 кавалкаў паліхроміі. Фрэскі былі створаныя ў 16-ым стагоддзі сербскімі манахамі. У 2012-ым годзе пачалося іх аднаўленне. Эфектамі можна захапляцца ўжо цяпер, кажа кіраўнік Музея іконаў Крысціна Ставэцкая:
– У снежні вярнуліся да нас фрэскі, якія былі на кансервацыі. Цяпер мы маем цэлы камплект фрэсак, якія аформлены ў адмысловыя мастацкія аздобы. Фрэскі выстаўлены ў музеі на агляд, разам з імі можна паглядзець адбысловы фільм.
Мультмедыйны фільм прадстаўляе гісторыю супрасльскіх фрэскаў з пачатку 16-га стагоддзя. Яго аўтарамі з’яўляюцца выпуснікі мясцовага мастацкага ліцэя. За анімацыю фільма адказныя Агнешка Вашчанюк, а за музычнае афармленне, інспіраванае праваслаўным спевам, – Матэвуш Гудэль.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя