Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны



Пытанні двухбаковых міждзяржаўных адносін, а таксама некаторыя тэмы міжнароднага парадку дня абмеркаваныя 26 сакавіка падчас тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Размова адбылася з ініцыятывы расейскага боку, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

„Лідары Беларусі і Расеі таксама прагаварылі графік кантактаў, што маюць адбыцца: у Нур-Султане (былая Астана.) і Пекіне ў межах міжнародных форумаў”, — адзначаецца ў рэлізе.

Прэс-служба Крамля паведаміла, што лідары дзвюх краін разгледзелі „актуальныя пытанні расейска-беларускіх адносінаў з акцэнтам на развіццё супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы”, была „закранутая таксама тэматыка інтэграцыйных працэсаў у фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза”.

belapan.by