Робэрт Вінніцкі: Польшча паказвае прыклад шанавання нацыянальных меншасцяў



Дэпутат Робэрт Вінніцкі, старшыня Нацыянальнага Руху, ачоліў выбарчы спіс на выбары ў Еўрапарламент ад выбарчага камітэту Конфедэрацыя Корвін, Браўн, Лірой, Нацыяналісты.

Са спісу Канфедэрацыі будзе балатавацца таксама былы кандыдат на прэзідэнта Беластоку Марцін Савіцкі. Кандыдаты Еўрапарламента ад крайне-правых сілаў прадставілі сёння на Рынку Касцюшкі ў Беластоку сваю выбарчую праграму. Робэрт Вінніцкі выказаўся таксама на тэму нацыянальных меншасцяў у Польшчы.

– Нацыянальным меншасцям у Польшчы гарантаваныя іх правы і мы з таго цешымся. Польшча сапраўды з’яўляецца добрым прыкладам на тэрыторыі Усходняй Еўропы па выкананні праў меншасці – культуных, моўных, школьных, і мы „за” падтрымання гэтага статус-кво. Зразумела, у краіне ёсць народ-гаспадар – гэта палякі… Высокі стандарт выканання правоў меншасці на тэрыторыі Польшчы мусіць быць прыняты ў Літве, Беларусі і іншых краінах нашага рэгіёну.

Кандыдаты ў Еўрапарламент ад правых сілаў заявілі таксама ў Беластоку, што будуць весці намаганні аб наладжванні эканамічных стасункаў Калінінградскай вобласцю Расеі з Беларуссю.

Выбары ў Еўрапарламент пачнуцца ўжо ў чацвер 23 траўня і будуць доўжыцца да нядзелі 26 траўня. Грамадзяне Польшчы абяруць 52-х еўрадэпутатаў з 705-ці.

Лукаш Сцепанюк, Беларускае Радыё Рацыя