Як трапіць у беларускамоўную групу ці клас у Гомелі?



Гомельская філія „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” працягвае шэраг бацькоўскiх сходаў i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу i прапануе пашукаць адказы на наступныя пытаннi:

– Цi зможа дзiцёнак трапiць ў беларускамоўны клас на пачатку навучальнага года 2019?

– Што трэба зрабiць, каб трапіць у беларускамоўную групу ў дзiцячым садку?

Таксама разам абмяркуем i вызначым:

– Цi iснуе бiлiнгвізм у сучасных навучальных установах?

– Якiя крокi ўжо сёння можна зрабіць для папулярызацыі беларускай мовы?

Сустрэча адбудзецца:

КАЛI: 6 красавiка

ДЗЕ: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы – Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14.

ПАЧАТАК: 17:00 

Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч)

На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні.

Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і праводзіць ужо трэці сезон заняткаў «Мова дзяцей», на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет па-беларуску.