Гарадзенскі драмтэатр едзе ў Слонім
30 сакавіка Гарадзенскі драматыны тэатр наведае Слонім. Артысты тэатра пакажуць два спектаклі. Юныя гледачы ўбачаць казку “Сланяня і Месяц” па творах Давіда Самойлава ў пастаноўцы Аксаны Машынковай.
А дарослых гледачоў парадуе трагікамедыя “Вельмі простая гісторыя” па п’есе Марыі Ладо ў пастаноўцы Аксаны Машынковай.
Дарэчы, месяц таму, тэатр з Гародні ўжо гастраляваў у Слоніме. Тады гарадзенскія артысты паказалі на сцэне Слонімскага драмтэатра дзіцячую казку “Дзве Марфушы” і дарослую пастаноўку “Вельмі простая гісторыя”. Дарослы спектакль гарадзенскі калектыў вырашыў паўтарыць зноў, бо дужа ўсім спектакль і гульня артыстаў спадабаліся.
Беларускае Радыё Рацыя