Украіна: Ажно 18 кандыдатаў у прэзідэнты – тэхнічныя
18 прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта Украіны ёсць тэхнічнымі кандыдатамі фаварытаў выбарчай гонкі. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, якое апублікаванае на сайце руху „Чесно”.
Прынамсі 9 „тэхнічных кандыдытаў” звязаныя з прадстаўніцай „Батьківщини” Юліяй Цімашэнкай, 6 – з цяперашнім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, 2 – з арбіты шоўмэна Уладзіміра Зяленскага, а яшчэ адзін мае дачыненне да кіраўніка Радыкальнай партыі Алега Ляшко.
„Тэхнічныя кандыдаты” – выдатны інструмант для фаварытаў гонкі, каб „мінусаваць” канкурэнтаў. Менавіта праз „тэхнікаў” пераважна адбываецца распаўсюд бруднага піяру і крытыкі апанента. Альбо тэхкандыдаты здымаюцца, ствараючы ўяўленне, што ўсе падтрымліваюць „адзінага кандыдата”, – піша „Чесно”.
Паводле назіранняў экспертаў, часта тэхнічныя кандыдаты напаўняюць камісіі „мёртвымі душамі”, з наступнай іх заменай на рэальных людзей, якія маюць досвед працы ў камісіях.