Шляхамі мовы – з Падляшша ў Магілёў



Трое вучняў з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Бельску Падляшскім імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання прымаюць удзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, якая праходзіць у Магілёве. Як паведаміў дырэктар ліцэя Андрэй Сцепанюк, удзел моладзі з Беласточчыны – ужо традыцыя.

Паехалі тры асобы і настаўнік. Раз едуць вучні і настаўнікі з Гайнаўкі, чарговы раз – мы едзем. У гэтым годзе ўсе тры асобы прымалі ўдзел у нашай цэнтральнай алімпіядзе па беларускай мове. Правяраюць свае веды, а таксама маюць магчымасць сустрэцца з вучнямі з Беларусі, якія прымаюць удзел у алімпіядзе. Настаўнік таксама мае магчымасць узяць крыху матэрыялаў для далейшай працы. Мы трактуем гэта як удзел. Не едзем туды па нейкія вялікія дасягненні, а проста хочам паглядзець, як гэта выглядае ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, якая праходзіць ў Рэспубліцы Беларусь, прымаюць вучні ліцэяў з беларускай мовай навучання, якія сталі лаўрэатамі алімпіяды па беларускай мове, якая штогод праходзіць у Польшчы і арганізавана кафедрай беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У Рэспубліцы Беларусь вучні з Беласточчыны прымаюць ўдзел на пазаконкурснай аснове.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя