Чарговыя заяўкі на мітынгі супраць завода АКБ



Новыя заявы на правядзенне мітынгаў у вёсцы Тэльмы Берасцейскага раёна пададзены праціўнікамі акумулятарнага завода. Пра гэта паведаміў юрыст Раман Кісляк. Чатыры апавяшчэнні датычацца стадыёна дзіцячай спартовай школы Прыбужжа і столькі ж — Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, — адзначыў ён:

Думаю, ілюзій у нас няма. Мяркую, што нам таксама адмовяць. Але, тым не менш, мы працягнем падаваць заяўкі, каб паказаць пазіцыю ўладаў у дачыненні да грамадзян, як улады ставяцца да магчымасці публічна выказаць свой пратэст.

Паводле Рамана Кісляка, датамі для правядзення масавых мерапрыемстваў абраныя дні з 2 па 5 красавіка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота b-g.by