На беларуска-расейскай мяжы знішчылі яшчэ 19 тон груш і 180 тон яблык
У Смаленскай вобласці 29 сакавіка знішчана 19 тон груш і пачата ўтылізацыя 180 тон яблыкаў, якая павінна быць завершана на наступным тыдні.
Акрамя таго, ужо ўтылізавалі 13 тон яблыкаў, 1400 кг груш, 300 кг пекінскай капусты, як паведамляе прэс-служба Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях. Садавіну і гародніну затрымалі мабільныя групы пры спробах незаконнага ўвозу ў сакавіку гэтага года.
Усяго ў перыяд са студзеня па сакавік 2019 года ў Смаленскай і Бранскай абласцях знішчана каля 500 тон расліннай прадукцыі.
Паведамляецца, што раслінная прадукцыя была ўвезеная з Рэспублікі Беларусь пад выглядам «тавару прыкрыцця» — лесаматэрыялаў і дзіцячых сродкаў гігіены — без фітасанітарных сертыфікатаў і іншых суправаджальных дакументаў.
Паводле rshn32.ru