Таямніцы слонімскай ратушы і азярніцкая “Хава нагіла”
Выйшла ў свет сакавіцкае гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне “Слонімскі край”, якое выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
Нумар змяшчае самыя разнастайныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй Слонімшчыны. Галоўнымі публікацыямі нумару з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя гісторыі Слонімскай ратушы, а таксама вёскі Азярніца. Слонімскі краязнавец Міхась Шуляк цікава апісвае жыццё даваеннай вёскі Азярніца, у якой жыло шмат яўрэеў. Матэрыял аздоблены рэдкімі здымкамі азярніцкіх і слонімскіх яўрэеў ХХ стагоддзя.
Сланімчанка Святлана Брайчук працягвае даследаваць жыццёвыя шляхі знакамітых Ордаў, але найперш тых, лёс якіх звязаны са слонімскай зямлёй.
“Слонімскі край” друкуе таксама ўспаміны Аляксандры Бергман пра заходнебеларускага дзеяча з вёскі Чамяры Аляксандра Багданчука, публікуюцца новыя пошукі пра ўцёкі слонімцаў у СССР і іншыя.
Ранейшыя нумары выдання можна прачытаць і спампаваць на Kamunikat.org, а сённяшні нумар тут.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя