Арына Сабаленка і Эліс Мертанс выйгралі турнір у Маямі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў пары з бельгійкай Эліс Мертанс выйгралі спабор дуэтаў на прадстаўнічым турніры ў Маямі. У фінальным паядынку яны перамаглі пару, якая мела 6-ы нумар пасеву – Саманту Стосур (Аўстралія) – Чжан Шуай (Кітай) – 7:6 (7:5), 6:2.

У першай партыі ўсё вырашалася на тай-брэйку, а вось у другім сэце беларуска з бельгійкай выразна дамінавалі. Вартасць гэтай вікторыі падкрэслівае той факт, што менавіта Стосур-Чжан Шуай выйгралі сёлета першы турнір Grand Slem – адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. 

Напомнім, што Сабаленка з Мертанс зусім нядаўна выступаюць разам, але ўжо паспелі перад гэтым поспехам выйграць у сакавіку турнір у амерыканскім Індыян-Уэлсе. Цяпер у іх актыве яшчэ адзін тытул.

Беларускае Радыё Рацыя