Ці лёгка быць маці-адзіночкай у Беларусі?
У цяжкай сітуацыі знаходзяцца беларускія маці-адзіночкі. Яны не толькі не маюць сацыяльных выплатаў на дзіця пасля трох гадоў, але ў іх адсутнічаюць таксама зніжкі на дзіцячыя сады і харчаванне ў школах. Некаторыя з іх вымушаны працаваць у некалькіх месцах адначасова і разлічваць толькі на сабе, – распавялі берасцейскія маці, што самастойна выхоўваюць дзяцей:
– Я працую на двух працах. Шмат розных пабораў, таму і прыходзіцца больш працаваць.
– Зараз крыху лягчэй – дзеці падраслі, вучацца ўжо ў 5 і 3 класах. А раней былі цяжкасці, каб паспець сына завесці ў школу, а дачку – ў садок. Аж да таго, што не паспявала завесці яе ў садок, і заставалася дома.
Згодна афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі на сто шлюбаў прыходзіцца амаль 50 разводаў. А гэта значыць, што гэтыя 50 працэнтаў жанчын застаюцца з дзецьмі самі, і не заўсёды маюць неабходную матэрыяльную дапамогу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sweetstyle.ru